Аб установе - Немержанская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Мэта і задачы на ​​202/2023 навучальны год

 МЭТА:  Стварэнне спрыяльнага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных здольнасцяў навучэнцаў, якая забяспечвае магчымасці іх самавызначэння, самарэалізацыі і здароўезберажэння.

Задачы:

1. Забяспечыць павышэнне ўзроўню навучальных дасягненняў вучняў, выступленняў вучняў на алімпіядах, конкурсах, навуковых канферэнцыях праз рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання.

2. Стварыць умовы для росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў, асваенне спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні навучальных прадметаў, авалоданне інавацыйнымі формамі работы па здароўезберажэнню ў адукацыйным працэсе.

3. Садзейнічаць фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.

4.Працягнуць мэтанакіраваную працу па выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем'ях», прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх праз міжведамаснае ўзаемадзеянне і забеспячэнне занятасці навучэнцаў у вольны ад вучобы час.

5. Працягнуць працу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы для стварэння камфортнага адукацыйнага асяроддзя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Любы населены пункт - не знікне з карты, пакуль там ёсць школа. Школа гэта крыніца духоўнасці, высокай маральнай свядомасці і, вядома ж, ведаў.

У 1924 годзе, на тэрыторыі сучаснай Немержы, у вёсцы Акропна, адкрылася польская школа. Яна размяшчалася ў будынку карчмы.

У сярэдзіне трыццатых гадоў польскія ўлады пачалі будаваць новую школу ў вёсцы Бурмакі.

У час Вялікай Айчыннай вайны будынак школы, пабудаваны палякамі, быў спалены партызанамі, таму што там размяшчалася нямецкае падраздзяленне.

Пасля вызвалення Беларусі, у 1944 годзе, на старым падмурку пабудавалі будынак школы з непрыдатных дамоў. І ў кастрычніку гэтага ж года школа пачала працаваць. Гэта была Бурмакская сямігадовая школа.

У 1951 годзе Бурмакская сямігодка выпусціла 32 вучні. У пяцідзесятыя гады да школы прыбудоўваюць яшчэ чатыры класы і сталовую.

Для атрымання сярэдняй адукацыі неабходна было ездзіць у Драгічынскую ці Хомскую школу, а гэта было не пад сілу многім бацькам.

Вясной 1954 года жыхары вёскі Немержа адпраўляюць Мікіцюка Івана Канстанцінавіча, Ластавецкага Мікалая Ануфрыевіча і Дацкевіча Мікалая Аляксандравіча ў Міністэрства адукацыі з просьбай аб пераводзе Бурмацкай сямігодкі ў сярэднюю школу. Просьба была задаволена, і ў 1954 годзе школа стала сярэдняй.

У сямідзесятыя гады, у сувязі з пераходам на абавязковую сярэднюю адукацыю, савецкі ўрад прымае рашэнне аб узвядзенні новых школ.

У 1974 годзе на тэрыторыі Немяржанскага сельскага савета ўзводзяць новую школу. Усе клопаты, звязаныя з узвядзеннем новага будынка, леглі на плечы дырэктара Грыцука Івана Іванавіча.

Праз два гады да вёскі Немержа далучаюцца вёскі Акропна і Бурмакі, і школа становіцца Немяржанскай.

Усё праходзіць, усё мяняецца, а школа працягвае жыць і працаваць, захоўваючы лепшыя традыцыі. За перыяд сярэдняй школы атэстат сталасці атрымалі 835 выпускнікоў.

Многія дарослыя паўтараюць адну цудоўную фразу "Усё пачынаецца з дзяцінства". Гэта сапраўды так, а дзяцінства ў першую чаргу асацыюецца са школай.

Школу па праве можна назваць стартавай пляцоўкай, якая вызначае жыццёвы шлях чалавека.

І для большасці стартавай пляцоўкай стала Немяржанская сярэдняя школа, дзе вас навучылі чытаць, пісаць, лічыць, думаць, суперажываць і вы атрымалі пуцёўку ў дарослае самастойнае жыццё.

У 2018 навучальным годзе ў Год малой радзімы, па ініцыятыве нашага земляка Жарко Васіля Іванавіча, у школе быў зроблены рамонт і адкрыта рознаўзроставая група «Вясёлка». Па рашэнні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта школа была рэарганізавана ў школу-сад.