Архив новостей - Немержанская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Урок, прысвечаны Айчыне

27.09.2018

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Гэтыя словы мы чулі з дзяцінства, мы да іх прывыклі і не можам уявіць сваё жыццё без іх. А ці задумваліся вы, што значаць гэтыя словы для кожнага з нас? Многае можа родная земля. Можа накарміць нас цёплым і смачным хлебам, напаіць крынічнай водой, зачараваць прыгажосцю сваёй прыроды, даць сцяжынку ў самастойнае жыццё.

Урок, прысвечаны Айчыне, правяла ў 6 класе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Елец Наталля Мікалаеўна. Тэма ўрока :Люба Тарасюк “Імя Айчыны”.

Размова на ўроку ішла пра нашу Радзіму . Вучні падрыхтавалі ілюстрацыі да ўрока, расказвалі пра малую радзіму, складалі сінквейн, чыталі вершы.

Сёння мы можам з гонарам сказаць, што мы – беларусы, і жывем у гэтай цудоўнай краіне. І з’яўляемся нашчадкамі цудоўных скарбаў, духоўнай спадчыны свайго народа. Нам працягваць традыцыі свайго народа.