Трэці дзень тыдня пачаўся пад дэвізам « Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці гавару». Для вучняў была арганізавана выстава «Мая любімая кніга ў нас у гасцях». Вучні пачатковых класаў разам з настаўнікам здзейснілі віртуальнае падарожжа па родных мясцінах Янкі Купалы. Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе творчых работ «За што я люблю родную зямлю». Вучні павысiлi матывацыю да вывучэння роднай мовы, узбагацiлi слоýнiкавы запас дзяцей, развiлi творчыя здольнасцi.