Архив новостей - Немержанская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

22.02.2023

21 лютага 2023 года ў ДУА “Немяржанская сярэдняя школа” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Святкаванне Дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай традыцыяй.

Цэлы дзень вучні знаёміліся з багаццем роднага слова: гучалі вершы пра родную мову, мудрыя прыказкі і прымаўкі, разнастайныя загадакі. Беларуская народная музыка гучала на працягу ўсяго дня.

Адказаць на гумарыстычныя пытанні, хука зрабіць пераклад, знайсці адказ на “Птушыныя загадкі” і нават напісаць свае смяшынкі – усё гэта паспрабавалі вучні 3-6 класаў ў час правядзення літаратурнага калейдаскопа ”Пасмяемся разам”.

Многіх вучняў зацікавіла выстава мастацкай літаратуры “Родная мова – цудоўная мова”, якую падрыхтавалі настаўнікі .

Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу і канешне ж вяселля панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.