Прысвяціць урок Максіму Багдановічу або якому-небудзь іншаму літаратару — безумоўна, удалая спроба пазнаёміць дзяцей з творчасцю класіка або сучасніка.
Праект “Урок Багдановіча”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, якое адзначаецца 9 снежня, пачала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Елец Наталля Мікалаеўна. Адкрыты ўрок у 7 класе “Гімн вясне”,быў сапраўдным святам у гонар паэта. Была падрыхтавана прэзентацыя “М. Багдановіч. З сямейнага альбома”. На ўроку гучала песня на словы верша “Маёвая песня”.Вучні расказвалі аб жыцці і творчасці пісьменніка, гаварылі аб незвычайным літаратурным таленце М. Багдановіча..Дзякуючы такому праекту імя паэта зноў на слыху, і нашы сэрцы напоўнены гонарам за Беларусь, якая багата вядомымі асветнікамі, дзякуючы каторым у нас ёсць родная мова і гісторыя.
