Архив новостей - Немержанская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Літаратурная гасцёўня “І застаўся ты ў нашых душах…”

09.12.2016

У 2016 годзе літаратурны свет адзначае 125-годдзе са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы – Максіма Багдановіча.

8 снежня сабраліся навучэнцы 7-11 класаў на літаратурнай гасцёўні

“І застаўся ты ў нашых душах…”, прысвечанай менавіта яму – Максіму Багдановічу як сапраўды незвычайнай асобе, як генію зямлі беларускай.

…І застаўся ты ў нашых душах,

Хоць навекі знік у палях,

Вечна светлы і вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля.