Архив новостей - Немержанская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Открытый урок

23.03.2017

У рамках Тыдня педагагичнага майстэрства «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў на ўроках беларускай мовы з мэтай падрыхтоўкі да цэнтралізованага тэсціравання” у школе прайшлі адкрытыя ўрокі. У 11 класе па беларускай мове правяла ўрок настаўнік 1 катэгорыі Лоўда Алена Канстанцінаўна.Настаўніца ўмела падабрала матэрыял і прадумала паслядоўнасць яго падачы. Былі падабраны такія заданні, якія скіроўвалі вучняў на ўзбагачэнне свайго слоўнікавага запасу. Урок дасягнуў сваёй мэты. Змест урока поўнасцю адпавядаў тэме і мэце. На працягу ўсяго ўрока назіраліся добрыя эмацыянальныя адносіны паміж настаўніцай і вучнямі. Было відавочна, што вучні разумеюць і прымаюць настаўніка, што, у сваю чаргу, спрыяла актыўнай і зацікаўленай працы вучняў. У той жа час настаўніца трымала ў полі зроку ўсіх вучняў, што таксама спрыяла актыўнасці.